Яе будзе прыход нечаканы...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Яе будзе прыход нечаканы.
Адвячоркам аднойчы уздых
Будзе цешыць пякельныя раны
Нешчаслівых гадоў маладых.

І рукою сваёй запалёна
Абарвеш ты сукенку з пляча,
Захістаецца неба шалёна
У тваіх у прыгожых вачах.

І ты возьмеш засмаглыя вусны,
Што са стогнам упусцяць цябе,
З асаблівым табе толькі густам
Смакаваць будзеш стравы яе.

Яна стане паіць цябе сытай
І вядзьмаркаю цешыць твой слых,
Толькі розумам зноў не заблытай
Трапяткога кахання уздых.

Бо спатоленыя табою,
Як вадою вясновы абсяг,
Расквітнеюць пупышкі вярбою
На яе мармуровых грудзях.