Дзе шукаць тыя спевы,
Танцы ў дзікіх матывах,
Покуль выюць завеі,
Халады бьюць па шыбах?
Дзе абдымкаў цяпло па начах?
Там, дзе Ваша гарыць свяча.
Дзе знайсці аднадумца
І падтрымку ідэяў,
Бо ўвесь свет адвярнуўся
І пасеяў сумневы?
Дзе шукаць для апоры пляча?
Там, дзе Ваша гарыць свяча.
Дзе сагрэе святло
І адкрые сакрэты,
Дзе размоваў цяплом
Будуць сэрцы сагрэты,
Дзе спакой адшукае душа, -
Там, дзе Ваша гарыць свяча.