Амаль буколіка

Ваша адзнака: Нет (62 галасоў)

Я зноў, каханая, з табою.
Мы ў красках вязнем лугавых –
Не бачым неба над сабою,
Не чуем пад сабой травы.

Турбуе нас адзіны клопат,
Адзіны клопат нас вядзе.
І мы ідзём, прыроды вопыт,
Абняўшыся, як ноч і дзень…