За акном запацелым...

Яшчэ не ацэнена

За акном запацелым
Вечар мокры і цёмны,
Ты любуешся целам
І паглядам князёўны.

Ў гюту ноч будзем разам
Мы з табой, мой каханы,
Хоць і ведаю: ты
Не ў мяне закаханы.

Пацалункі, абдымкі
І прыгожыя словы
Уразаюцца ў памяць,
Як узор адмысловы.

Гэты восеньскі вечар,
Гэты вецер шалёны...
Не таго я кахаю,
Хто ў мяне улюбёны.

...і пацалунак, Маё ў бярозках белых поле, Мой песнямі набіты клунак! Нясу цябе праз далі ў далі, Спыняюся на землях розных, Каб скрозь пачулі і пазналі Гамонку вёсен вербалозных. Нясу цябе насустрач люду У тых вачах, што мне дала...

Ax, Беларусь, мая ты доля...