Яшчэ Адзін Танец

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Калі згубіліся ў сусветнай мітусні
І думкі-ветры галаву туманяць,
Не паспяваеце раскідваць камяні —
Пакіньце час яшчэ на адзін танец.

І зацвітуць чырвона-жоўтыя палі
На музыкальна-рамантычнай глебе,
І калі ногі будуць танчыць на зямлі,
То душы будуць абдымацца ў небе.

І прыйдзе ў рухі светлы, радасны спакой,
Цяплом ахутае, прыемнай цішынёй,
І, можа, гэта — ваш шчаслівы шанец.

Калі не хочацца нічога вырашаць,
Калі сказалі ўсё, што вы маглі сказаць, —
Пакіньце час яшчэ на адзін танец.