Я так баюся Вас згубіць!...

Ваша адзнака: Нет (9 галасы)

С. В.

Я так баюся Вас згубіць!
Мне страшна Вас пусціць на волю!
О, Божа мой, што мне рабіць?
Я так пакутую ад болю.
Мне вельмі крыўдна, што другой
сваю падорыце Вы ўсмешку,
я так баюся, што смугой
да Вас зацягне раптам сцежку.
Мне б Вас украсці, не пусціць —
і не было б мне лепшай долі...
Я так баюся Вас згубіць,
бо Вы заўжды былі на волі.

Іншыя вершы аўтара