Я чую – ты лёгка крочыш уздоўж травы...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Я чую – ты лёгка крочыш уздоўж травы -
Абцасiкi стукаюць мерна i манатонна.
Я рытм гэты буду памятаць, бо жывы.
Схiляе мяне да гэтага думак тона.

Ідзеш па вясне, не думаючы пра ўсіх,
Кароткай спадніцы горда трымаеш марку.
І міма машын, напышліва дарагіх,
І міма разявак простых на лаўках парку.

Твае валасы калышуцца ў такт хадзе,
Калышацца ўсё, чаго я жадаць не смею.
Я стук гэты не забудуся ўжо нідзе.
Ён - гімн прыгажосці. Слухаю і нямею.

27.09.2012