ВЫРАТАВАЛЬНІЦА

Яшчэ не ацэнена

Ну, чаму табе не падабаецца,
Што не бачыш доўга маіх слёз,
Гэта значыць я – выратавальніца
Ад палюбоўніц выпадковых і пагроз.

А калі прароцтва з часам спраўдзіцца
Ў спасціжэнні нашага жыцця,
І ўзгадаеш: я – выратавальніца
Ад нязначнасці тваёй і забыцця.

Не таму, што здольная праславіцца
Праз гады, адмераныя нам,
Проста, я твая выратавальніца –
З тых, хто так кахаў цябе, –
адна.