Віланэль

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Цёплы спеў віяланчэлі,
Струнаў ціхі перазвон...
Ласкі-пешчы загучэлі.

Вобраз твой — у акварэлі.
Перадаў мне патэфон
Цёплы спеў віяланчэлі.

Гукі ў стройнасці мякчэлі,
Віўся з альтам барытон, —
Ласкі-пешчы загучэлі.

Мае вочы заблішчэлі,
Як пачуў я дзіўны звон,
Цёплы спеў віяланчэлі.

А ў душы маёй ярчэлі
I валошка, і рамон.
Ласкі-пешчы загучэлі.

Можа ў гэтай віланэлі
Звяжа нас з табою кон —
Цёплы спеў віяланчэлі...

Ласкі-пешчы загучэлі.

Іншыя вершы аўтара