Ты даруй мне

Ваша адзнака: Нет (5 галасы)

М. З.

Павуцінкі
Бабінага лета
Мо заўчасна леглі
На твой твар? –
У вачах
Гарэзна і прыветна
Кіпенем кіпяць
Крыніцы мар…

Ты даруй,
За клопатам жыццёвым
Я спазніўся
У твой свет прыйсці
І цябе
Вясновай, васільковай
Для абодвух нас
Не змог знайсці.

Напаткаў
Апошняю надзеяй
Не хлапцом
У мроях каласоў…
Ты даруй мне
Год маіх завеі,
Пасмы пасівелых валасоў.

Ці кахалі нас,
Ці мы любілі,
Хто адкажа?..
Тое, можа, ў снах?..
Пэўна толькі, –
Нешта мы згубілі
На няходжаных удвох
Шляхах.