Ты чакай мяне, толькі чакай...

Яшчэ не ацэнена

Ты чакай мяне, толькі чакай,
Як чакаюць вясну штогоду.
Як чакаюць у дождж пагоду,
Ты ў расстанні мяне чакай.

Я прыйду з маладой травой,
Светлым промнем п’янкога лета –
Твой жаданы, адзіны твой,
Хто каханнем тваім сагрэты.

Ты – мой лёс, паратунак мой,
Светлаказка маёй юдолі.
Дзякуй Богу, што ты са мной,
Што не будзеш з другім ніколі.