СТРАТА

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Была я да смешнага гордая,
Мне б сплесці чарамі кросенцы,
Кватэра твая – у горадзе,
Мая ж хацінка – у вёсачцы.

Хаця і была сімпатычная,
На шыі тваёй не віснула.
Такая вось флегматычная,
Маўклівая, бескарысная.

А мне б не ўсё, хоць крышачку,
Мне б долі добрай крупіначку,
Яна ж без цябе раскрышыцца
Ці спыніцца на хвіліначку.

Замкнуцца – ці што? – з жаданнямі,
Аслепнуць – з табою не бачыцца?
Чым болей аддалі каханню мы,
Тым болей па страчаным плачацца.