Ружавеюць ядвабныя цені...

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Ружавеюць ядвабныя цені,
Лёгкай стужкаю сцелецца дым...
Толькі сны ды ланцуг летуценняў –
Вось што будзе са мной назаўжды.

Як шалёная птушка свабоды,
Ты ляціш, за аблокі бялей,
Хоць крывавы адбітак заходу
На тваім застаецца крыле.

Так, нічога цяпер не паправіць:
Паляцела ты, знікла, сышла.
А ў нябёсах – на доўгую памяць
Незгасальны праменьчык святла...