Рэўнасць

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Чырвонае сонца раптоўным агнём памірае
За сіняй сцяною аблокаў і блізкай разлукі.
Рысь рэўнасці рвецца ўздагон небакраю
I скочыць гатова ў агонь паўз няпэўныя рукі.
Пакінуты шлях набрыняе расстання расою
I згорнецца золка ў бяздонную ноч за гарамі.
Рыхтуецца дождж забыцця —
для пустых парасонаў.
Чырвонае сонца... чырвонае сэрца — згарае.