Максіму Багдановічу
Ён нахіліўся над сталом
Пралескай позняю паніклай,
Самота стыне над чалом,
А вусны трызняць Веранікай.
Яна, як месяца святло,
Яму ўжо не сагрэе грудзі.
Такой, як сніў ён, не было.
Такой ніколі ўжо не будзе.
Пагасне месяц у акне,
А зоркі скоцяцца слязамі.
I смерць бязлітасна ўзмахне
Сваімі чорнымі крыламі.
Навек зламаецца вясло
На пеннай хвалі ў сіняй бухце.
Вачэй Максімавых святло
Трывожыць больш яе не будзе...
Што ж, паўглядаліся здалёк
I моўчкі разышліся жыцці...
А ўсё сінее васілёк
У спелым беларускім жыце...
Развітанне з Веранікай
Аўтары
Раiм наведаць
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь
Лічыльнікі
Што шукалi?
- верш развитанне я сипакова
- развітанне з веранікай
- развитпнне з вераникай
- я сипаков вершы развитанне
Детская сказка про вашу семью - игры для девочек.