Паклонніца

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Мы з табою танцуем вальс
У святочнай і сонечнай залі.
Я не помню, калі першы раз
Мы з табой гэты вальс танцавалі...
Ды расстання нібы не было.
У кахання ранейшая сутнасць.
Быццам вочы каханай насупраць, —
Сініх зор трапяткое святло.

Паклонніца, паклонніца —
Маёй любві палонніца,
Хай гэты баль запомніцца
Табе да лепшых дзён...
Паклонніца, паклонніца —
Маёй любві бяссонніца,
Хай гэты вальс успомніцца
Як добры сон!

Мы з табою танцуем вальс
З той пары — у маўклівым бясчассі...
Закружыла мяцеліца нас
У бясконцым хвалюючым вальсе.
Прыцяжэнне разлучаных рук,
I душы, і вачэй утрапенне.
Не астудзіць маё захапленне
Люты холад былых завірух!

Іншыя вершы аўтара