Пайшло яно —
незваротнае,
як час, як само жыццё.
Глядзім услед, гаротныя:
"Бывай, бывай, пачуццё!"
Думалі, што ты вечнае,
што нам любіць і любіць.
А выйшла так недарэчна,
што горай не можа быць.
Не ўспамінай нас ліхам!
А ў нашай памяці ты
самым светлым міфам
застанешся назаўжды.
Было ты кроўнае,
роднае,
і вось пакідаеш нас —
такое ж незваротнае,
як жыццё і час.
Пайшло яно...
Аўтары
Раiм наведаць
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь
Лічыльнікі
Што шукалi?
- аналіз верша анатоля вярцінскага
- аналiз верша вярцинскага
- пайшло яно, незваротнае...
- анатоль вярцінскі анализ жаночая гордасць