Тамары
Калі трымцелі мы
пад токам
З’яднаных рук
гарачыні,
У прочкі
смутак мой патопаў
І дзверы прычыніў.
Пабляк
фрывольнасці адбітак.
Замкі павіслі
на мане.
Але вярнуўся,
ледзь забыты,
Мой дух адчайны
да мяне.
Перад табой
табою трызніў.
І ў вочы не пыліў,
Бо пры табе
адправіў трызну
Па тых,
каторыя былі…
І хоць ты верыла
не вельмі
У больш спакуслівы працяг,
Я змог застацца
слову верным,
Як і працягу пачуцця…
Пачуццё
Іншыя вершы аўтара
Аўтары
Раiм наведаць
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь
Лічыльнікі
Што шукалi?
-