Ода касе

Яшчэ не ацэнена

За коску дружна ўсе цягалі
Гарэзы ў школе хлапчукі,
Чым ёй расці дапамагалі,
Што зараз вынік вось такі:

З паднятай горда галавою
Ідзеш – адцягвае каса.
Багаты ёю залатою
Казаў: “Не трэба мне й пасаг.”

“І хоць ад нашага вяселля
Адтанцавала шмат гадоў,
Я ад касы тваёй касею,
Нібы ад хмелю, быццам дождж.”

“Я разлюблю цябе адразу,
Калі намер ты здзейсніш свой.
Вось паспрабуй касу абрэзаць –
Я загублю жыццё на ёй!”