О як я вернасці баюся...

Ваша адзнака: Нет (8 галасы)

О як я вернасці баюся,
О як я вернасці жадаю!
Плачу даніну дзіўнай скрусе,
Калі табе кажу: «Кахаю!»

Плачу даніну дзіўнай здрадзе,
Што між пялёсткамі лілеі,
Прыдатная чужой уладзе,
Быць пэўнай пэўны час умее.

І ты, лілея, ты, лілея!..
Спякотны дзень трымціць бясконца.
Тады ўжо я паразумнею,
Калі цябе сасмажыць сонца!..