НЕСВОЕЧАСОВАСЦЬ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

«Несвоевременность – вечная драма, где есть Он и Она» И.Тальков
Ізноў кармлю падманам вочы,
што кветкі ў вазе – ад цябе.
Ізноў кульгае, а не крочыць
гадзіннік сонны на сцяне.

Яшчэ з праменьчыкам гуляе
Твой фотаздымак на стале.
І вера зрэдку суцяшае:
«Ну пачакай яшчэ»… Але

Тваіх гербераў вейкі звялі,
сустрэч размыты берагі.
Надзею ўжо смакуюць хвалі
адчаю, жалю і тугі.

Упарта берагчы спрабую
тваёй прысутнасці сляды.
Але ўяўленне ўсё ж малюе
карціну, дзе ёсць я і ты.

Не спадзявайся больш на словы
І паспяшы, жаданы госць,
бо піша Несвоечасовасць
трагедыю. Фінал вось-вось…