Мы з паэтам ярчэлі ў вачах...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Мы з паэтам ярчэлі ў вачах,
нібы ў сутве шаленства сівога.
І чаканне згоднага “так”
пажаўцела ў сланечнік Ван Гога.

“Я кахаю... — прамовіў паэт,—
і чакаю ў каханні волі”.
Беззаганны Максімаў санэт
плыў уздыхам ягоным паволі.

Потым верш, за ім зноўку — уздых,
і глыток васкаватай кавы,
пацалункі на скронях — мніх
выцалоўвае так крыж Прадславы.

Як мы з братам глядзелі ў вакно,
так з паэтам глядзелі ў неба:
неба з братам у нас было,
а з паэтам і неба ня трэба!..

Засмуціўся блакіт-гіяцынт
і, пакрыўджаны, зоркі скінуў.
Ранак меў палескі акцэнт,
праалеены месяц загінуў —

ён і ў подых ўцялесьніўся наш,
і сканаў на адно світанне
ля суклонавых ног, як паж,
каб зьмярканнем увечніць каханне.

Іншыя вершы аўтара