Мы прыдумалі адно аднаго

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Наша сустрэча была недарэчнай.
Цемра імгліста ахутала плечы.
Светам вачэй наталяліся душы,
Стукалі ў такт сэрцы так непарушна.

Ты мне казала, што зноў пакахала,
Толькі кахання для нас будзе мала.
«Водар злачынстваў у вашых пачуццях», –
Нам гаварылі і строгія людзі…

Свет ліхтароў па-над цемрай дарогі
Вёў нас далей у жыццё без трывогі.
Ноччу гарэла на вуснах каханне.
Золкім дажджом пачалося світанне.