Музей

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Адгарэла любоў —
адзін счарнелы падмурак.
Яго мулкія камяні
не паносіш з сабою,
таму
маўклівымі вечарамі
і стварыў я музей Кахання.

Мноства людзей
прыходзіла ў гэты музей.
Адны абураліся,
другія смяяліся ці плакалі —
мне было ўсё роўна:
толькі не чапалі б рукамі...
I ўсё ж я музей не збярог —
прапалі ўміг экспанаты,
калі да мяне на парог узышла ты…