Мне з табой бы лепей размінуцца...

Яшчэ не ацэнена

Мне з табой бы лепей размінуцца,
Міма праляцець на паўкрыла...
Дык чаму ж малюся той мінуце,
Што з табой няпрошана звяла?

He было нічога,
што б на свеце
Да цябе не падарыў мне лёс...
Дык чаму ж мне так таемна свецяць
Вочы твае, цёмныя ад слёз?

Мне з табой бы лепей развітацца,
Кожная сустрэча — як турма...
Дык чаму ж твае слабыя пальцы
Я ў сваёй далоні затрымаў?

Размінуцца б лепей, размінуцца,
Каб душа спакойнаю была!..
А я ўсё малюся той мінуце,
Што з табой няпрошана звяла...