Лексічны запас мізэрны...

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Лексічны запас мізэрны –
Фраза адна, другая...
І ніякага болей рэзерву,
І трымціць цішыня жывая.

Мовы іншай патрэбныя гукі,
Не заношаны слоўны запас.
Толькі вусны раскажуць і рукі,
Як пяшчотна люблю я Вас...

Анямейце, нахабныя спевы!
Не магу не лічыцца з ёй,
Дачкою спадарыні Евы,
Незнаёмай маёй сястрой.

Не магу не лічыцца з каханым,
Паважаючы выбар яго.
Я не кіну атрутнай прыправы
У любві іх святое віно...

Толькі крыўдна – сама не святая,
Каб прайсці па жыцці адной,
Год праз некалькі мова нямая
Стане некаму мовай жывой.

Ператворацца цёплыя хвалі
Ва ўладарны гарачы прыбой,
Кім былі вы і як Вас звалі
Хай не ведае сябар мой.