Калі наўкол віхурацца завеі...

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Калі наўкол віхурацца завеі,
Перш, чым сказаць завучанае “не”,
Не апускай заснежаныя веі, –
Ты мерзнеш, прытуліся да мяне.

У гэтым свеце, гэтым дзіўным свеце,
Спаткацца выпадае толькі раз.
Зірні, як зоркі мігатліва свецяць,
Яны таксама разумеюць нас.

У скрушны час марозна-вечаровы
На скрыжаванні сэрцаў і дарог
Давай казаць адно кахання словы –
Хай чуе Бог і не карае Бог.