Каханне – хісткі і імклівы плыт

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Каханне – хісткі і імклівы плыт.
Яно вандруе шляхам самагубства
і можа раптам адысці ў нябыт,
каб папярэдзіць здрадніцтва наступствы.

Хоць асяроддзе выклікае млосць,
сусвет кахання захаваць ты мусіш.
Каб не забіць у сэрцы маладосць,
ірвеш сябе на часткі, як не хлусіш.

І гоніш смутак кулаком аб шкло,
і дух свой ахвяруеш без астатку,
каб толькі не патрапіць у сіло,
каб толькі часткай не зрабіцца статку.

Іншыя вершы аўтара