Ён і Яна

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Азіралася: Ён бег. I падаў — і тады
Яна ўрачыста рагатала,
паказвала на райскія сады,
крычала: "Закахаю!" — і знікала.

Ён у тыя райскія сады
ўрываўся разгарачана-знямоглы.
I здрадзіў Ёй: шукаў вады.
А у садах крыніцы перасохлі.

Памудрэў. Лёг на спіну.
Услухаўся ў зямныя нетры —
пачуў глыбокую струну
ў далёкім краі вербным.

I пайшоў на голас той —
вярнуўся ў роднае Палессе,
спатоліў смагу прыпяцкай вадой
і ўсякі іншы рай закрэсліў.

I так качаўся па траве,
рагатаў з высокіх сосен.
Але прайшоў зялёнавей,
верасы спаліла восень.

Тысячы гадоў маліў
пад халодным дрэвам —
і прашапталася ў камлі:
"Я згарэлага не грэю".

Ён зрабіў з ляшчыны лук —
пусціў стралу у голас.
Але пара лебядзіных рук
над Ім расла з нябёсаў.

Яна зламаную стралу
да ног Ягоных палажыла:
"Пакуль рабіў ты ўнізе лук,
я ў небе з Марсам саграшыла".

Іншыя вершы аўтара