БЯССОННІЦА

Яшчэ не ацэнена

Двурым

Верагодна, мяне ты не ўспомніў ні разу,
І на здымках агульных ізноў не пазнаў…
Абыякавасць гэту прыняць за абразу?
Я падумаю. Толькі… няўжо навізна
Маіх мар і стасункаў так зможа ўразіць,
Што ты здзівішся мне і ўсклікнеш: “Яна!
Вось жанчына, якая мяне не абразіць,
Не адпрэчыць. Нарэшце ж, наліце віна…”
І абдымеш, і скажаш чаканую фразу:
“Я кахаю, павер мне, ты ў свеце адна!”
Але колькі такіх у бяссонніцы пауз –
Я з табой, мой харошы, ў прыдуманых снах…