Безліч рэчаў няўцямных і простых...

Ваша адзнака: Нет (4 галасоў)

Безліч рэчаў няўцямных і простых
Прабіваецца ў мроі мае:
Боль, пакуты, узрушанасць, ростань
I — каханне маё да яе...

Смутак, роспач ды радасці ў свеце
Не заўжды разбярэш — дзе чые.
Асабістае ж — толькі ў смерці
I ў каханні маім да яе.

Хай губляю прытомнасць я ў скрусе,
Хай дзяўбе мяне лёс і цкуе —
Толькі вольнасцю не паступлюся
I каханнем маім да яе!