Белая ружа, чырвоная ружа

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Белая ружа мае адценне
Тваіх валасоў шаўковіста ігрывых,
Чырвоная ружа мае адценне
Румянцаў тваіх, чырванню сарамлівых.

Белая ружа імкнецца паўторыць
Рук тваіх колер высакародны.
Ружа чырвоная марыць паходзіць
Да колеру вуснаў, любімых, маркотных.

Белая ружа жадае быць колеру,
Быццам душы тваёй чыстай свячэнне.
Чырвоная ружа хацела б быць колеру,
Кахання гарачага, хоць на імгненне.

Толькі ніводнай з іх не параўнацца
З тваім хараством і красою чароўнай,
Ніводнай з іх нават не зраўнавацца,
Ні ружы белай, а ні чырвонай.