Юлія Канановіч

Чакаю цябе

Яшчэ не ацэнена

Я чакаю цябе на беразе,
Блакітнага,цёплагa мора,
На чаўне бяз ветразяў...
З маланкай і штормам.

Я чакаю цябе аднойчы,
Усе жыццё з чорна-белага здымка,
Зоры ў воду падаюць ноччу,
З рук калісь ці маленькай дзяўчынкі.

Я кахаю цябе ўжо раз соты,
Тады час зупыніўся ўлетку,
Твае чорна-белае фота,
Да душы прытулю,як кветку.

Я для цябе апрану карункі...

Яшчэ не ацэнена

Я для цябе апрану карункі,
Запалю свечку.
Буду тваім падарункам,
Ў гэты халодны вечар.

Валасы спадуць на плечы,
Цемра забярэ хвіліны,
Ў гэты халодны вечар-
Ня будзе гарбаты з малінай.

Будзе палаць да раніцы,
Каханне змучаных цел-
Ты знікнеш раней, чым сонца зьявіцца-
Сцяг сэрца майго забялеў.