Васіль Гардзіёнак

Я спаліў бы ўсе свае вершы, каб ты сагрэлась

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Я спаліў бы ўсе свае вершы, каб ты сагрэлась
Нават ў самую лютую зіму на цэлым краі,
Ап'янелы ад шчасця нібыта ад ветру ветразь,
Разарваў бы іх на іскры і прамяні.
Распаліў бы агонь сваёй няўмелай рукою,
Хай у цэлым свеце пануе цемра і шал,
Наша хата без падлогі, сценаў і столі-
Ў ёй няма багацця, але існуе душа.
І няхай нам падлога будзе травой і кустоўем,

Я пішу гэта той...

Яшчэ не ацэнена

Я пішу гэта той, якую я зусім не ведаю.
Той, чый абрыс я бачыў адно толькі ў снах і на фота.
Той, якая застаецца загадкавай і невядомай,
Чый голас я мару пачуць,
Нібы той небарака, што заблукаў у лясной глушы.
Калісьці ты сказала што не любіш вершы.
Я і сам іх не люблю,
Але нічога не магу з сабой зрабіць,
Бо толькі такім сродкам паказваю свае пачуцці, памкненні і боль.
Насамрэч ўсё проста.