Таццяна Тутэйшая

Ты цуд, канешне, інакш не скажаш

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Ты цуд, канешне, інакш не скажаш,
Але я зноў раблю крок назад.
І ў маім сэрцы балюча так жа,
Я адпраўляюся ў лістапад.

Застыла моўчкі, гляджу, што будзе:
Халодны дожджык ці мокры снег?
Асенні вецер мяне застудзіць,
А, можа, раптам падыме ўверх?

На сцежках лісце параскідана,
Усё роўна мне, па якой ісці.
Я, праўда, вельмі цябе чакала,
Але больш моцы мне не знайсці…