Галіна Пірожнік

Мой пацалунак паветраны

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Мой пацалунак паветраны
даляцеў да цябе ці знік?
Ён з маіх думак злеплены
і з цукру вуснаў маіх.

Ты захавай яго ў сэрцайку.
Калі не, адпусці хутчэй:
можа растаць у далоньках –
за твае няма гарачэй...

Не каханне гэта. Не можа быць!
Проста добрае пачуццё
паміж намі і нашымі душамі...
Проста дзіўнае вельмі жыццё!

Мой пацалунак паветраны
даляцеў да цябе ці не?
Ён з маіх думак злеплены...

Сцяжынка (песня)

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Размаўляла са мною сцяжынка
I кудысьцi вяла ў падарожжа:
"Ты калiсьцi ўбачыш, дзяўчынка,
як ствараецца восенню дожджык.

Ты калiсьцi пачуеш, дзiцятка,
як каханне звiнiць у двух сэрцах...
Зразумееш тады ты загадку,
чама ўвогуле сэрцанька б'ецца!"

Прыпеў:
Усе кветкi квiтуць,
усе жывёлы растуць
i натхнёна iмкнуцца да сонца i неба.
Так i людзi жывуць,
i з надзеяй iдуць