Алена Аскірка

Калі ты знік...

Яшчэ не ацэнена

Калі ты знік з вачэй так хутка,
Калі паехаў так імкліва,
То сэрца сціснулась ад смутку
І свет увесь мне стаў нямілы.

Так лёгка ў нас лілась размова,
Так многа я сказаць хацела,
Але тут нейкая трывога
У тваё сэрца прыляцела.

Паехаў ты.Павёз з сабою
Той цяжар і дакор у сэрцы.
І зноў душа ў неспакоі,
І зноў няма ў каго сагрэцца.

Твой смутак у вачах мне сніцца,
Ты радасці даўно не бачыў.

Каханне наша што?

Ваша адзнака: Нет (4 галасоў)

Каханне наша што?
Імгненне,тая ж знічка-
Так хутка праляціць,
А трэба ж далей жыць.
Майстэрства наша ў тым,
Каб разам з тым адным
Жыццё сваё пражыць
І ўспамін пранесці,
Што знічку бачыў ты...