Ірына Ляшкевіч

Ці гэта сон? Ці лёс жартуе?...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Ці гэта сон? Ці лёс жартуе?
…Яна ступіла на парог.
Як закаханасць ёй пасуе
І позірк светлы без трывог!

І думаць наватне захочаш,
Дзявочай згублены красой,
Што прыйдзе пасля грэшнай ночы
Самотны ранак са слязой.

Растане сон блакітнай птушкай.
Праменняў лёгкія сляды
Спадуць на цёплую падушку,
А фея знікне назаўжды.

Каханне малітвай назвала...

Яшчэ не ацэнена

Каханне малітвай назвала.
Душы патаемнасць—алтар.
Я Вашай самотаю стала,
А Вы—мой прытулак для мар.

У дождж навальнічны спатканне.
Між сполахаў грозных з-за хмар
Для Вас я нябёсаў насланне,
А Вы—мой нязгасны пажар.

Сустрэч і растанняў аповесць
Слязою на гронках рабін.
Для Вас я ўсяго выпадковасць,
А Вы—мой найсветлы ўспамін.