Успаміны. Сорак пяць гадоў таму назад…

Яшчэ не ацэнена

Я вас чакаў…
Глядзеў, як свет ад ліхтароў –
у Свіслачы гайдаецца.
Са мною Вечар развітаўся:
– Будзь здароў…
– Бывай, бо ночка пачынаецца…

Зыйшоў мой Вечар,
недзе спіць…
А ноч мяне не адпускала,
ля сябе трымала.
Бо, я – чакаў вас…
Таму што –
лепей у любоўнай смуте жыць,
чым атрымаць усё адразу.
Гэта ж – мала так…
*+*
16 снежня 2014 г.

Іншыя вершы аўтара