У гэтай дзяўчыны

Ваша адзнака: Нет (28 галасы)

У гэтай дзяўчыны вочы –
Агеньчыкаў двух свячэнне,
У цемрыве змрочнай ночы
Раптоўнае азарэнне!

У гэтай дзяўчыны вочы
Як двух матылькоў трымценне,
Бязногі, за ёй пакрочыш
Па лужынах, па каменні.

У гэтай дзяўчыны вочы –
Пралескавае цвіценне,
Ды думка душу азмрочыць:
«Я — з іншага пакалення...»