Пра каханне

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Я не пішу нічога пра каханне.
Я не скажу ні слова пра любоў.
Лепш запрашу пад вечар на спатканне,
Каб паказаць, што яна на ўсё гатоў.

“Прывет” скажу табе я пры сустрэчы,
Зноў “Здравствуйце” пачую ў адказ.
Ты не заўважыла які прыемны вечар,
А я так бег, каб дакрануцца зноў да Вас.

Якія словы тут, якія разважанні,
Калі сама шматлікае не можаш мне сказаць.
Затое трэба, каб выконвалі твае жаданні
І кампліменты сотнямі штодзённа дараваць.

“О, Я, прыгожая! Мяне любяць мужчыны.
І ў свеце вось такая я адна”.
Але ўжо хутка першыя маршчыны
А, ты, будзеш свабоднай і адна.

Не, гэта жарт, пустое разважанне.
І пра каханне я нічога не казаў.
Але ёсць слова іншае – змаганне.
Якое я пачаў, ціхенька так, але ўжо пачаў.