Па руцэ як па рацэ

Яшчэ не ацэнена

Па руцэ як па рацэ,

Пачуцці мае плывуць.

Па руцэ як па рацэ,

Мне далонь не зварухнуць.

З ночы вочы не звяду,

Усё чакаю я цябе.

Адганяю так бяду,

Запрашаю да сябе.

Па рацэ як па руцэ,

Ты плыві, плыві хутчэй.

Па рацэ як па руцэ,

Дакраніся да дзвярэй.

З ночы вочы не звяду,

Цябе бачыла ў снах.

Як з крыніцы п'еш ваду,

Як глядзіш на Млечны шлях.