Наталі мне душу...

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Наталі мне душу,
наталі
пацалункам кармінавых вуснаў,
апалі мне душу,
апалі
сваім позіркам вабным, спакусным.
Я – на ўзлёце надзеяў і мар.
Мне ж здавалася – крозы сплылі.
Ускладаю свой лёс на алтар –
толькі смагу любві наталі.
Хай заходзіцца сэрца ад шчасця
і ўтрапёна шчыміць у грудзях.
Прасвятленне маё
і прычасце,
мая радасць
і вечны мой страх .