Мне так пашанцавала

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Мне так пашанцавала,
калі цябе сустрэў!..
Здаецца, вельмі мала
агеньчык наш гарэў;
здаецца, толькі ўчора
круціліся віры
і плыў стозвон чабора…
Маўчы, не гавары!
Бо словы ўжо -- навала
пад цішшу нашых дрэў…

Мне так пашанцавала,
калі цябе сустрэў!..