Казкі не бай...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Казкі не бай,
Не цалуй у сэрца,
Не то напаткаеш
У зрэнках азерцы.

І будзем тануць,
Але я не ўратую,
Кахання абдымкамі
Ў міг закатую.

Ты нават не зможаш
Прасіць паратунку,
Бо гукі схаваеш
У маім пацалунку.

Забудзеш жыццё
І закруцішся танцам,
Вытокам паклонішся,
Стаўшы паганцам.