Чэрвенькія ночы

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Нячутна чэрвеньскія ночы
Ляцяць праз цалаванне зор,
Па таямнічых сцежках крочаць
Паўз серабрысты край азёр.

У цішыні многагалосай
Чароўных трэляў салаўя,
За гэтай радаснай і простай
Кахання мовай: “ Я – твая…”

Мяне пакінуўшы жывога,
Блукае недзе ў вышыні
Душа. Памкнулася да Бога,
Да святасці, да чысціні.

Па месяцовай крочу сцежцы:
– Душа, ідзі хутчэй сюды!..
І толькі ціха б’ецца сэрца
Над плынню срэбнае вады.
***
Адцвіло каханне, адцвіло…
Болем страты смутак засціць вочы.
Нібы птах з параненым крылом,
Недзе ў цемры я ад шчасця збочыў.
Адцвіло каханне, адцвіло…
***

Іншыя вершы аўтара